пн-пт, 8:30-16:55
абед 13:00-13:25

Навіны

Адзіны дзень інфармавання ў БЕЛХІМ: турызм, маршруты і новыя ідэі

У ААТ «БЕЛХІМ» вызначылі ключавыя турыстычныя маршруты на 2026 год.

Чарговы Адзіны дзень інфармавання ў ААТ "БЕЛХІМ" прайшоў у фармаце жывога і зацікаўленага дыялога. Тэма сустрэчы — "Трэнды і новыя напрамкі развіцця турызму ў Беларусі" — выклікала асаблівы водгук у калектыве напярэдадні сезона адпускоў.

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з вынікамі рэспубліканскіх сацыялагічных апытанняў, статыстычнымі данымі, а таксама з асноўнымі задачамі і перспектывамі развіцця айчыннай турыстычнай галіны.

Супрацоўнікі БЕЛХІМ ужо наведалі многія славутасці краіны: Мірскі і Нясвіжскі замкі, Брэсцкую крэпасць, Белавежскую пушчу і іншыя знакавыя месцы Беларусі. Асаблівасцю карпаратыўных паездак стала спалучэнне гісторыка-культурнага і прамысловага турызму. Знаёмства з выдатнымі помнікамі гісторыі і культуры калектыў паспяхова дапаўняў наведваннем рэгіянальных прадпрыемстваў, адкрываючы для сябе новыя грані беларускай вытворчасці.

У планах на 2026 год - асваенне новых напрамкаў, у тым ліку падзейнага турызму і актыўнага адпачынку. Па выніках сустрэчы супрацоўнікі падзяліліся сваімі пажаданнямі і прапановамі, якія будуць улічаны пры фарміраванні экскурсійнай праграмы прадпрыемства на новы сезон.
99999 /be/