Удзельнікам нагадалі, што ў сучасным высокатэхналагічным свеце кіберзлачынцы ўсё часцей выкарыстоўваюць выдасканаленыя спосабы нападаў, а ахвярамі ашуканцаў становяцца людзі розных узростаў, прафесій і ўзроўню падрыхтоўкі. Падкрэслівалася, што доля кіберзлачынстваў штогод расце і складае значную частку ад усіх зарэгістраваных злачынстваў у Беларусі. Не менш важнай тэмай сустрэчы стала бяспека ў паўсядзённым жыцці, у тым ліку на дарозе і ў экстрэмальных сітуацыях. Было адзначана, што нашыя здароўе і жыццё шмат у чым залежаць ад правільна прынятых рашэнняў, асабліва ў крытычны момант. Асаблівую ўвагу ўдзялілі пытанням абароны дзяцей, якія з-за ўзросту найбольш уразлівыя і маюць патрэбу ў клопаце, увазе і прыкладзе дарослых.У рамках абмеркавання было падкрэслена, што менавіта сям'я, школа і грамадства сумесна фарміруюць навыкі бяспечных паводзін, а выхаванне культуры бяспекі павінна пачынацца са штодзённай адказнасці кожнага з нас.
Адзіны дзень інфармавання стаў яшчэ адным напамінам аб тым, што бяспека жыццядзейнасці - гэта не толькі сістэма мер, але і асабістая ўсвядомленасць, увага да навакольных і гатоўнасць дзейнічаць правільна ў любой сітуацыі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх!