пн-пт, 8:30-16:55
абед 13:00-13:25

Адзiны дзень бяспекi у ААТ "БЕЛХIМ"

Адзiны дзень бяспекi у ААТ "БЕЛХIМ"
25 верасня 2025 года ў Рэспубліцы Беларусь праводзіўся Адзіны дзень бяспекі. ААТ «БЕЛХІМ» прыняло актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да гэтага дня. Так, ва ўсіх арганізацыях структуры ААТ «БЕЛХІМ» была праведзена практычная адпрацоўка планаў эвакуацыі пры пажары, дзеянняў ва ўмовах пазаштатных сітуацый, па аказанні першай дапамогі. У ААТ "БЕЛХІМ" удзяляюць вялікую ўвагу інфармаванню работнікаў аб дзеяннях ва ўмовах небяспекі: планы эвакуацыі, інфармацыйна-асветніцкія матэрыялы своечасова абнаўляюцца на ўсіх рэсурсах арганізацыі і даводзяцца да работнікаў. У нашай арганізацыі жыццё шануецца найвышэй усяго! Беражыце жыццё! Беражыце сябе!
99999 /be/