2025 год абвешчаны Годам добраўпарадкавання. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 1, якім 2025 год абвешчаны Годам добраўпарадкавання.
У ААТ «БЕЛХІМ» быў распрацаваны План мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні, згодна з якім на працягу года праводзяцца наступныя мерапрыемствы:
- Афармленне тэматычнай старонкі «Год добраўпарадкавання» на сайце арганізацыі
- Навядзенне парадку, добраўпарадкаванне, афарбоўка, правядзенне рамонту, у тым ліку ямачнага рамонту дарожнага пакрыцця і пад’язных шляхоў, падтрыманне ў належным стане кантэйнерных пляцовак і месцаў часовага захоўвання адходаў вытворчасці, на тэрыторыі арганізацыі і на прылеглых (замацаваных за арганізацыяй) тэрыторыях, удзел у раённым і рэспубліканскім суботніках
- Уключэнне ў тэматыку адзіных дзён інфармавання работнікаў пытанняў па папулярызацыі і фарміраванні індывідуальнай адказнасці, накіраванай на стварэнне і падтрыманне зручнага, эстэтычна арганізаванага асяроддзя жыццядзейнасці работнікаў